Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:09 ]  4 чалавекі загінулі, 40 былі параненыя ў выніку тэракту ў Ізраілі

ЕРУСАЛІМ. У Ізраіле адбыўся новы тэрарыстычны акт – пяты за апошнія тры дні. Выбух адбыўся ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Афула на поўдні Ізраілю, у выніку загінулі прынамсі 4 чалавекі, уключна з тэрарысткай, 40 чалавек былі параненыя Адказнасьць за тэрарыстычны акт ўзяла на сябе экстрэміская групоўка “Іслямскі Джыгад”. Камэнтуючы тэракт прадстаўнік ізраільскага ўраду Раан Гісін выказаў сумнеў ў магчымасьці рэалізацыі мірнага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Палестынскія ўлады асудзілі гэта тэракт. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш заявіў сёньня, што ён мае намер падштурхнуць рэалізацыю “дарожнай мапы”, нягледзячы на апошні тэракт. “Гэты працэс ня будзе лёгкім, пакуль тэрарысты забіваюць, і гэта ёсьць напамінам, што ёсьць забойцы, якія ня хочуць міру,” – сказаў Джодж Буш. Сёньня раніцай на ізраільскім блёкпосьце адбыўся самагубчы тэракт, у выніку якога загінулі 3 ізраільскія вайскоўцы. За тэракт узяла на сябе адказнасьць палестынская групоўка “Хамас”. Учора ў Ерусаліме у выніку тэракту 7 чалавек загінулі, а 20 былі параненыя. У адказ на тэракты Ізраіль аднавіў полную блякаду палестынскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG