Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:49 ]  У Брусэлі адбываецца сустрэча міністарў абароны эўрапейскіх краінаў


БРУСЭЛЬ. Сёньня адбываецца сустрэча міністраў абароны эўрапейскіх краінаў. На парадку дня сустрэчы будзе абмеркаваньне дасягнутай паміж Францыяй, Бэльгіяй, Люксэмбургам і Нямеччынай у мінулым месяцы дамовы наконт стварэньня незалежных ад НАТО эўрапейскіх ваенных структураў. Супраць гэтай прапановы выступаюць Вялікая Брытанія, Італія, Гішпанія і Галяндыя. Міністры будуць таксама абмяркоўваць шляхі інтэграцыі і паляпшэньня ваеннага супрацоўніцтва. Усе эўрапейскія краіны выдаткоўваюць на ўзбраеньне ўдвая меньш, чым ЗША. Абаронныя магчымасьці Эўропы складаюць толькі 10% ад амэрыканскіх.
XS
SM
MD
LG