Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:44 ]  Галоўны пракурор Гаагскага трыбуналу Карла дэль Понтэ настойвае на выдачы ваенных злачынцаў

БЭЛГРАД. Галоўны пракурор Гаагскага трыбуналу Карла дэль Понтэ сёньня ізноў наведвае сталіцу Сэрбіі і Чарнагорыі. Яна вядзе перамовы наконт выдачы ваенных злачынцаў і атрыманьня доступу да ваенных архіваў. Дэль Понтэ будзе асабліва настойваць на арышце і выдачы ў Гаагу былога генерала басьнійскіх сэрбаў Радка Младзіча, які, на думку Гаагскага трыбунала, знаходзіцца ў Сэрбіі. Дэль Понтэ таксама незадаволеная тым, што сэрбскі ўрад дагэтуль ня выканаў абавязацельства выдаць 155 дакумэнтаў, якія тычацца былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча.
XS
SM
MD
LG