БАГДАД. Выканаўчы дырэктар фонду ЮНІСЭФ Кэрал Бэламі заявіла, што ў Іраку можа разьвіцца агульны крызыс, калі пытаньні бясьпекі ня будуць вырашаныя як мага хутчэй. Бэламі адзначыла, што менавіта небясьпечная сытуацыя ў краіне забараняе дзецям хадзіць у школы. Яна таксама зьвярнула ўвагу на тое, што ў краіне адзначаецца сур’ёзны рост захворваньняў, зьвязаных зь нізкай санітарыяй.