(Кабул) Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай выклікаў сёньня губэрнатараў 12 правінцыяў на нараду, якая адбудзецца ў аўторак. Гэта тычыцца правінцыяў, кіраўніцтва якіх адмаўляецца плаціць падаткі ў цэнтралізаваны бюджэт краіны. У прадстаўніцтве прэзыдэнта адмовіліся паведаміць, хто з губэрнатараў выкліканы ў Кабул. Аднак, раней прадстаўнік прэзыдэнцкага офісу паведаміў Радыё Свабода, што сярод запрлшаных у сталіцу – губэрнатар правінцыі Гэрат Ісмаіл Хан. Карзай выказваў незадаволенасьць губэрнатарамі, якія адмаўляюцца пералічваць мясцовыя падаткі і замест гэтага выдаткоўваюць грошы на стварэньне ўласнай міліцыі