Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:53 ]  Шарон адклаў візыт у Вашынгтон з-за тэрактаў у Ізраілі


(ЕРУСАЛІМ) Прэмьер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон адклаў сваю паездку ў Вашынгтон на сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам пасьля таго, як у Ерусаліме адбыліся два самазабойчыя выбухі. У выніку аднаго з тэрактаў у пасажырскім аўтобусе загінулі сем чалавек. Другі тэрарыст падарваў сябе ў іншым раёне Ерусаліма. Выбухі адбыліся празь некалькі гадзінаў пасьля заканчэньня саміту з удзелам Арыэля Шарона і палестынскага прэмьер-міністра Мухамэда Абаса. Падчас гэтай сустрэчы Шарон заявіў аб сваім непрыняцьці ак званай “дарожнай мапы” у цяпершнім выглядзе. Мэтай гэтага пляну, распрацаванага з удзелам ЗША і Эўразьвязу, ёсьць спыненьне гвалту і стварэньне палестынскай дзряжавы ў 2005 годзе
XS
SM
MD
LG