(БРАТЫСЛАВА) Сёньня ў Славаччыне абвешачныя афіцыйныя папярэднія вынікі рэфэрэндуму ў пытаньні далучэньня гэтай краіны да Эўрапейскага Зьвязу. Паводле выбарчай камісіі, 92 працэнты удзельнікаў рэфэрэндуму прагаласавалі за далучэньне Славаччыны да Эўрапейскага зьвязу ў наступным годзе. У рэфэрэндуме ўзялі ўдзел 52 працэнты выбарцаў пры неабходных пяцідзесяці. Раней падобныя рэфэрэндумы адбыліся ў Вугоршчыне, Славеніі, на Мальце і ў Літве. У наступным месяцы рэфэрэндумы адносна далучэньян да Эўразьвязу пройдуць у Польшчы й Чэхіі. А ў верасьні іх плянуюць правесьці Латвія і Эстонія