(ГАНКОНГ) Кітайскі прэзыдэнт Ху Цзіньтао сёньня завіў, што ягоная краіна пераможа сьмяротна небясьпечную хваробу САРС, вядомую пад назвай нетыповай пнэўманіі. Прэзыдэнт КНР заявіў таксама, што Кітай гатовы супрацоўнічаць зь міжнароднай супольнасьцяй у барацьбе зь вірусам САРС. Сёньня ж былі абвешчаныя новыя 28 выпадкаў гэтага захворваньня. Усяго ў Кітаі, які найбольш пацярпеў ад САРС, было зафіксавана 5 200 выпадкаў, зь якіх 280 – са сьмяротны зыходам. Паведамляецца, што Ганконгу ад хваробы памерлі 4 чалавекі і трое былі інфікаваныя. На Тайвані былі зафіксаваныя 36 новых выпадкаў нетыповай пнэўманіі