(Кабул) Ваяўнікі, ляяльныя гэнэралу Абдул Рашыду Дустуму, занялі мінулае начы вёску Гасфанды на поўначы Афганістану. У выніку трох дзён баёў за вёску былі забітыя прынамсі шэсьць і параненыя 15 прыхільнікаў іншага таджыцкага гэнэрала – Ата Мухамэда. Дустум выконвае функцыі намесьніка міністра абароны Афганістану, у той час як Мухамэд выступае на баку міністра абароны краіны Фахіма. Аб сутычках па Поўначы Афганістану паміж атрадамі абодвух палявых камандзераў ужо не аднойчы паведамлялася раней