Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:15 ]  У Славаччыне адбыўся Эўрарэфэрэндум


БРАТЫСЛАВА. Прэм’ер-міністар Славаччыны Мікулаш Дзурында абвясьціў, што грамадзяне краіны ўхвалілі далучэньне да Эўразьвязу. Дзурында заявіў, што рэфэрэндум можна лічыць сапраўдным. Паводле зьвестак агенцтва Франс Прэс, у галасаваньні ўзялі ўдзел крыху болей за 51% выбарцаў, зь якіх амаль 93% прагаласавалі за далучэньне да аб’яднанай Эўропы.
XS
SM
MD
LG