ВАТЫКАН. Кардынал Джавані Батыста Рэ ўпершыню афіцыйна абвясьціў, што Папа Ян Павал Другі хварэе на хваробу Паркінсона. Заўтра Папу спаўняецца 83 гады і ён зьбіраецца ў сваё сотае турнэ ў якасьці першай асобы каталіцкай царквы. Гэтым разам ён наведае Харватыю.