ДУБАІ. Як паведамілі амэрыканскія вайскоўцы, у палон здаўся адзін з найбліжэйшых былых супрацоўнікаў рэжыму Садама Хусэйна, былы кіраўнік Рэспубліканскай гвардыі Іраку генэрал Камаль Мустафа Абдула Султан аль-Тыкрыці. У сьпісе асобаў, якіх вышукваюць сілы кааліцыі, ён быў пад нумарам 10. Аль-Тыкрыці займаў пасаду генэральнага сакратара Рэспубліканскай гвардыі. Агульная колькасьць захопленых супрацоўнікаў рэжыму, якія ўваходзілі ў так званы сьпіс 55, дасягнула 23 чалавек.