Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:12 ]  Колькасьць ахвяраў тэракту ў Марока дасягнула 41

КАСАБЛЯНКА. Агульная колькасьць ахвяраў учорашніх самагубчых тэрактаў у мараканскім горадзе Касаблянка дасягнула 41. Большасьць ахвяраў тэрактаў былі мараканцы. Сярод загіблых ёсьць два гішпанцы, два французы і два італьянцы . 10 самагубцаў таксама загінулі. Параненыя прынамсі 100 чалавек. Увечары адбылося пяць выбухаў у цэнтры Касаблянкі – у гішпанскім рэстаране, гатэлі, кансуляце Бэльгіі, цэнтры гэбрайскай абшчыны і гэбрайскіх могілак. У трох выпадках былі выкарыстаныя напоўненыя выбуховымі рэчывамі аўтамабілі, выбух у гатэлі Сафар зьдзейсьніў тэрарыст-самагубца, да цела якога была прывязаная выбуховая прылада.
XS
SM
MD
LG