МАНАМА. Іран і Бахрэйн падпісалі сем пагадненьняў , у тым ліку і пагадненьні наконт супрацоўніцтва ў барацьбюе з арганізаванай злачыннасьцю і тэрарызмам. Зь іранскага боку дамовы падпісаў прэзыдэнт Хатамі. Ён стаў першым іранскім лідэрам, які наведаў Бахрэйн пасьля ісьлямскай рэвалюцыі ў Іране, якая адбылася ў 1979 годзе. Іншыя пагаденьні тычыліся разьвіцьця гандлёвых, інфармацыйных, турыстычных ды іншых дачыненьняў.