Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:07 ]  САРС надалей пашыраецца ў Кітаі


ЖЭНЕВА. Сусьветная арганізацыя здароўя папярэдзіла наконт небясьпекі паездак у паўночную кітайскую правінцыю Хэбэй. Небясьпека выкліканая пашырэньнем там эпідэміі нетыповай пнэўманіі САРС. Кітайскія афіцыйныя асобы паведамілі, што яшчэ 7 чалавек сталі ахвярамі САРС, было зарэгістравана 28 новых выпадкаў захворваньня. У Ганконгу ахвярамі САРС за апошнія суткі сталі 5 чалавек, зарэгістраваныя 4 новыя выпадкі захворваньня. Колькасьць ахвяраў САРС у сьвеце перавысіла 600 чалавек.
XS
SM
MD
LG