Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:23 ]  Міністры фінансаў краінаў "васьмёркі" пра грошы Садама Хусэйна

ДЭВІЛЬ. Сёньня ў Францыі заканчваецца двухдзённая сустрэча міністраў фінансаў краінаў “вялікай васьмёркі”. Учора ўвечары вяліся перамовы пра эканамічную сытуацыю ў Афрыцы. Чакаецца, што сёньня міністры фінансаў Вялікай Брытаніі, Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, ЗША і Расеі засяродзяцца на глябальных эканамічных пытаньнях. У часе сутрэчы адзначалася, што ў “эўрапейскай зоне» ў першым квартале гэтага году быў нулявы эканамічны рост. Амэрыканскі міністар фінансаў Джон Сноў заявіў, што трэба выкарыстаць гэтую сустрэчу й дзеля таго, каб адсачыць, дзе знаходзяцца грошы Садама Хусэйна, а гэтаксама вызначыцца з пазыкамі Іраку
XS
SM
MD
LG