Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:21 ]  Сілы кааліцыі затрымліваюць крымінальнікаў у Іраку


БАГДАД. Злучаныя Штаты Амэрыкі працягваюць дзеяньні ў справе нармалізацыі сытуацыі ў Іраку. Учора новы адміністратар Іраку Поль Брэмэр забараніў былым кіраўнікам партыі БААС займаць пасады ў новым урадзе, уключна з працай ва ўнівэрсітэтах і шпіталях. Мяркуецца, што гэтая пастанова закране да 15 тысячаў чалавек. Сілы кааліцыі працягваюць затрымліваць “крымінальнікаў”, якім летась абвясьціў амністыю Садам Хусэйн. Прадстаўнік ААН ў справе гуманітарнай дапамогі Кензо Ошыма, сьцьвярджае, адсутнасьці бясьпекі ў Багдадзе перашкаджае гуманітарнай дзейнасьці. Вайскоўцы Злучаных Штатаў захапілі яшчэ аднаго з былых кіраўнікоў Іраку – лідара аднаго з аддзелаў партыі БААС – Адзіла Абдулу Махдзі аль-Дуры аль-Тыкрыці. Затрыманыя ўжо 22 асобы са сьпісу 55 шукаемых паплечнікаў Садама Хусэйна
XS
SM
MD
LG