Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:27 ]  Рады Бясьпекі ААН завершыла абмеркаваньне праэкту рэзалюцыі аб скасаваньні санкцыяў з Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Рада Бясьпекі ААН сёньня завершыла двухдзённае абмеркаваньне за зачыненымі дзьвярыма праэкту рэзалюцыі ў справе Йраку, прапанаванага ЗША, Вялікай Брытаніяй і Гішпаніяй. Дакумэнт прадугледжвае, у прыватнасьці, скасаваньне не пазьней як 3 чэрвеня санкцыяў, уведзеных супраць Багдаду на пачатку 90-ых гадоў. ЗША імкнцуцца, каб галасаваньне Рады Бясьпекі адбылося на наступным тыдні, тады як Расея, Кітай і Францыя, які маюць права вета як сталыя сябры Рады, прапанавалі, каб праэкт быў дапрацаваны, перш чым яны ўхваляць яго. Пасланьнік Сірыі Фэйсал Мекдад заявіў сёньня пасьля перамоваў у штаб-кватэры ААН, што многія дэлегаты выступаюць за тое, каб ААН адыгрывала цэнтральную ролю ў фармаваньні навага ўраду Іраку. Вашынгтон дапрацаваў праэкт з тым, каб надаць Арганіўзацыі Аб’яднаных Нацыяў больш паўнамоцтваў, аднак цяперашні праэкт рэзалюцыі дазваляе ЗША і Вялікай Брытаніі кіраваць Іракам і размяркоўваць прыбыткі ад продажу ірацкай нафты да таго часу, пакуль у краіне ня будзе створаны сталы ўрад
XS
SM
MD
LG