Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:21 ]  Іранкі прэзыдэнт абмеркаваў у Бахрэйне сытуацыю ў Іраку


МАНАМА. Учорак позна ўвечары іранскі прэзыдэнт Мохамад Хатамі сустрэўся з Каралём Бахрэйна Хамадам бін Іса Аль Халіфа. У часе сустрэчы іранскі прэзыдэнт выказаў спадзяваньні, што ў Іраку будзе ўрад, які прадстаўляе ірацкіх людзей. Гэта першы візыт у Бахрэйн іранскага лідэра ад 1979 году. Дачыненьні паміж Іранам і Бахрэйнам палепшыліся ад 1999 году, калі Мохамад Хатамі ачоліў краіну. Раней іранска-бахрэйнскі стасункі былі даволі напружанымі з прычыны вайны паміж Іранам і Іракам з 1980 па 1988 гады. У часе апошняга візыту бахрэйнскага караля ў Іран былі падпісаныя некалькі пагадненьняў аб двухбаковых супрацоўніцтве. Іранскі прэзыдэнт прыбыў ў Манаму з Йемену, ён таксама наведаў Ліван і Сірыю. Тэмай ягоных перамоваў з рэгіянальнымі лідэрамі была сытуацыя ў Іраку.
XS
SM
MD
LG