Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:18 ]  Францыя скардзіцца на амэрыканскія мэдыі

ПАРЫЖ. Французскі амбасадар Жан-Давід Левіт даслаў у амэрыканcкую адміністрацыю а гэтаксама заканадаўцам ЗША ліст, у якім скардзіцца на тое, што амэрыканскія мэдыі выказваюць хлусьлівыя абвінавачваньні супраць Францыі. З гэтай прычыны Францыя просіць тлумачэньняў наконт кампаніі дэзінфармацыі, якую, як сьцьявярджае Левіт, праводзяць амэрыканскія мэдыі супраць ўраду Францыі. Сярод цытуемых прыкладаў – мяркуемыя пастаўкі зброі ў Ірак, паведамленьні пра тое, што французскія ўлады забясьпечвалі пашпартамі тых грамадзянаў Іраку, якія шукае амэрыканскае камандваньне. Левіт называе гэтыя паведамленьні хлусьнёй. ЗША абвяргаюць абвінавачваньні ў арганізацыі паклёпаў на Францыю праз мэдыі. Аднак ўчора французскі міністар замежных справаў Дамінік дэ Вілепін заявіў у Парыжы, што ўрад краіны чакае ад Вашынгтону больш поўный справаздачы з гэтай прычыны. Апошнія месяцы паміж Парыжам і Вашынгтонам склаліся даволі напружаныя дачыненьні з той прычыны, што Францыя крытычна паставілася да вайны ў Іраку.
XS
SM
MD
LG