Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:06 ]  Беларусь рыхтуецца да барацьбы супраць нетыповай пнэўманіі


БЕРАСЬЦЕ. Сёньня ў Берасьці на чыгуначным вагзале ўпершыню ў Беларусі прайшлі комплексныя вучэньні ўзаемадзеяньня розных службаў на выпадак выяўленьня хворага на нетыповую пнэўманію. Як адзначыў намесьнік начальніка Аддзелу ўнутраных справаў на транспарце Юры Ярмалюк, удзельнікі паказалі ўзгодненасьць дзеяньняў, а галоўны лекар мясцовага цэнтру гігіены й эпідэміялёгіі станцыі “Берасьце-Цэнтральная” Ала Грынька заявіла пра высокую гатовасьць сваіх падначаленых да працы ў выпадку выяўленьня рэальнага хворага.
XS
SM
MD
LG