Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:16 ]  Дзяржаўны сакратар ЗША лічыць што скасаваць антыйрацкія санкцыі можна цягам тыдню


БЭРЛІН. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў што, на ягоную думку, рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН, якая магла б скасаваць санкцыі супраць Іраку, можа быць прынятая цягам аднаго тыдню. Паўэл сустрэўся ў Бэрліне з канцлерам Нямеччыны Гэрхардам Шродарам і мінсітарм замежных справаў Ёшкам Фішарам. Паўэл адзначыў, што ён застаўся задаволеным жаданьнем Нямеччыны падтрымаць скасаваньне санкцыяў супраць Іраку. Фішар адзначыў, што на ягоную думку, Рада Бясьпекі дасягне кампрамісу ў пытаньні санкцыяў.
XS
SM
MD
LG