Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:54 ]  Праваабаронцы дасьледуюць паведамленьні пра катаваньні ваеннапалонных у Йраку


ЛЁНДАН. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” дасьледуе паведамленьні пра тое, што вайскоўцы Вялікай Брытаніі й Злучаных Штатаў, нібыта, ужываюць катаваньні ірацкіх палонных. Прадстаўнік “Міжнароднай амністыі” паведаміў журналістам, што скаргі на кепскае абыходжаньне паступілі ад 20 іракцаў, якія трапілі ў палон у часе баёў у паўдзённайрацкім месьце Басра. Былыя палонныя распавялі, што іх стала білі. Адзін зь іх цьвердзіць, што да яго ўжывалі электрашок. Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявіла, што ў абыходжаньні з ваеннапалоннымі цьвёрда захоўваюцца прынцыпы Жэнэўскай Канвэнцыі.
XS
SM
MD
LG