САНА. Прэзыдэнты Йрану й Емену – Махамэд Хатамі й Алі Абдула Салех падпісалі ў месьце Сана пагадненьне пра супрацоўніцтва ў барацьбе супраць тэрарызму і абмен разьведвальнай інфармацыяй. Падпісаныя таксама некалькі дакумэнтаў пра эканамічнае супрацоўніцтва й каардынацыю захадаў у бясьпецы. Хатамі знаходзіцца ў Емене ў межах паездкі па Блізкім Усходзе. Гэта – першы візыт іранскага прэзыдэнта ў краіну пасьля іслямскае рэвалюцыі 1979 году ў Іране.