ПАРЫЖ. Прэсавы сакратар міністра замежных справаў Францыі заявіў, што Парыж хацеў бы атрымаць найлепшы з магчымых тэкстаў рэзалюцыі Рады Бясьпекі, каб гарантаваць посьпех міжнародных сілаў у Йраку. Францыя, Расея й Кітай вядуць перамовы наконт зьменаў у праекце рэзалюцыі ААН пра скасаваньне антыйрацкіх санкцыяў. Як паведаміў пасьля перамоваў з прадстаўнікамі кітайскага МЗС намесьнік міністра замежных справаў Расеі Юры Фядотаў, рэзалюцыя патрабуе йстотных зьменаў, і дадаў, што ў сваім сёньняшнім выглядзе рэзалюцыя стварае сур’ёзныя праблемы Расеі й Кітаю.