Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:25 ]  Вайскоўцы ЗША арыштавалі дзясяткі рабаўнікоў у Йрацкай сталіцы

БАГДАД. Вайскоўцы Злучаных Штатаў арыштавалі дзясяткі рабаўнікоў, сярод якіх былі й няпоўнагадовыя, каб усталяваць парадак у сталіцы Йраку. Толькі сёньня былі затрыманыя 55 чалавек, сярод якіх ёсьць дзесяцігадовыя дзеці. Поль Брэмэр – новы грамадскі адміністратар Іраку заявіў, што Багдад і надалей зазнае вялікія праблемы ў зьвязку з парушэньнямі закону. Брэмэр паведаміў, што войска кааліцыі шукае крымінальнікаў, якія былі вызваленыя падчас леташняй амністыі.
XS
SM
MD
LG