Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Міністар юстыцыі Эстоніі падаў у адстаўку пад ціскам грамадзкасьці

ТАЛІН. Міністар юстыцыі Эстоніі Кен-Марці Вахер, пад ціскам грамадзкай думкі, падаў у адстаўку. Грамадзкасьць абураная тым, што сябра ўраду захутка й з парушэньнямі правілаў руху езьдзіў па дарогах краіны. У мінулыя выходныя Вахер быў спынены патрулём і аштрафаваны за перавышэньне хуткасьці. Высьветлілася, што гэтае парушэньне правілаў дарожнага руху было ня першым. Цягам ня поўных сямі гадоў кіравецкага стажу ён парушаў іх 23 разы. Вырашыць лёс міністра мусіць кіраўніцтва партыі “Рэспубліка”, сябрам якой зьяўляецца Вахер, і ейны лідар, прэм’ер-міністар Юхан Партс.
XS
SM
MD
LG