ГАЗА. Галоўны прадстаўнік палестынскага ўраду ў пытаньнях перамоваў Саэб Эрэкат адмовіўся камэнтаваць зьвесткі пра ягоную адстаўку. У сваю чаргу прадстаўнікі прэм’ер-міністра Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса паведамілі, што яны не атрымвалі заявы Эрэката наконт адстаўкі. Напрыканцы гэтага тыдню, як мяркуецца, адбудзецца сустрэча Махмуда Абаса з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам, але Эрэкат ня будзе браць у ёй удзелу. Паведамляецца, што Махмуд Абас будзе прапаноўваць ізраільскаму кіраўніцтву прыняць дарожную мапу – мірны плян блізкаўсходняга ўрэгуляваньня.