Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:51 ]  ЗША бяруць на сябе частку аплаты місіі польскіх вайскоўцаў у Йраку


ВАРШАВА. Удзел польскіх вайскоўцаў у місіі ў Іраку будзе каштаваць Польшчы каля 30 мільёнаў даляраў. Гэта значна больш, чым меркавала раней польская ўлада. Але 30 мільёнаў – гэта толькі траціна рэальных выдаткаў. Астатнія выдаткі бяруць на сябе Злучаныя Штаты. Польшча будзе плаціць сваім вайскоўцам у Іраку падвышаны заробак, аплочваць навучаньне і ўзмацненьне бясьпекі. Польскія ўлады заявілі, што эканомія і зьніжэньне выдаткаў будуць дасягацца пры закупцы ўніформы і амуніцыі. Польшча таксама ўчора даслала ліст у НАТА з пытаньнем, на якую дапамогу альянсу можа разьлічваць.
XS
SM
MD
LG