РАМАЛАГ. Палестынскі лідэр Ясер Арафат заклікае міжнародную супольнасьць паўплываць на тое, каб пачалася рэалізацыя мірнага пляну развязваньня палестына-ізраільскага канфлікту, распрацаванага ЗША, ААН, Эўразьвязам і Расеяй. Арафат зрабіў гэтую заяву ўчора ўвечары падчас сустрэчы з кіраўніком зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хав’ерам Салянам. Той упэўніваў палестынцаў змагацца з тэрарызмам і спыніць гвалт, што й патрабуюць умовы “дарожнай мапы”. Хав’ер Саляна гэтаксама сутсрэўся з палестынскім прэм’ер-міністрам Махмудам Абасам. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон адмяніў сустрэчу з Салянам. Учора пяць палестынцаў былі забітыя і 20 параненыя ў выніку антытэрарыстычнай апэрацыі ізраільскіх вайскоўцаў у Паласе Газа. На заходнім беразе Ярдану і ў Паласе Газа тысячы палестынцаў прайшлі маршам, адзначаючы “дзень катастрофы” Зьвязаны са стварэньнем Дзяржавы Ізраіль ў 1948 годзе.