МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сёньня выступіць са штогадовым зваротам да Фэдэральнага сходу. Традыцыйна ён прадставіць асноўныя накірункі ўнутранай і зьнешняй палітыкі на наступны год. Выступ расейскага кіраўніка будзе транслявацца ў жывым эфіры. Чакаецца, што Пуцін ў сваёй прамове надасьць увагу барацьбе з тэрарызмам. На гэтым тыдні ў выніку тэрарыстычных актаў ў Чачэніі былі забітыя прынамсі 75 чалавек. Учора расейскі лідэр накіраваў у парлямант законапраэкт аб амністыі сябраў чачэнскіх сэпаратыскіх груповак. Ён абяцаў амністыю ў часе правядзеньня кампаніі рэферэндуму ў Чачэніі. Тады чачэнцы прынялі канстытуцыю, згодна зь якой Чачэнія ёсьць часткай Расейскай федэрацыі.