Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:04 ]  Дзяржсакратар ЗША сустракаецца з нямецкімі лідэрамі


БЭРЛІН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл правядзе сёньня ў Бэрліне перамовы па ірацкім пытаньні з канцлерам Нямеччыны Герхардам Шродарам і міністрам замежных справаў Йошкам Фішэрам. Дачыненьні паміж Нямеччынай і ЗША апошнім часам былі даволі напужаныя. Нямеччына рэзка выступіла супраць вайны ў Іраку. Перамовы, як чакаецца, будуць весьціся пра прапанаваную Вашынгтонам рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН аб скасаваньні санкцыяў з Іраку, а гэтаксама пра кантроль над сродкамі ад продажцу ірацкай нафты. Герхард Шродар учора заявіў, што цяперашні рэжым санкцыяў – празмерны, і павінен быць адменены як мага хутчэй. Коліні Паўэл напярэдадні сустрэчы заявіў, што ЗША спадзяюцца на тое, што рэзалюцыя будзе адзінадушна падтрыманая ў Радзе Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG