Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:02 ]  Сёньня ў Славакіі распачаўся рэферэндум


БАЦІСЛАВА. Сёньня ў Славакіі распачынаецца двухдзённы рэферэндум аб далучэньні краіны да Эўразьвязу. Рэферэндум будзе прызнаны адбыўшымся, калі ў ім возьмуць удзел ня менш за палову выбаршчыкаў, а іх у Славакіі 4 мільёны 200 тысячаў. За дзесяць гадоў незалежнасьці Славакіі ні на адным реферэндуме не прагаласавала дастаковая колькасьць выбаршчыкаў. Калі яўка выбаршчыкаў складзе менш за 50 адсоткаў, то рашэньне аб далучэньні да Эўразьвязу можа ратыфікаваць парлямант краіны. У чатырох з дзесяці дзяржаваў- кандыдатаў -- Літве, Мальце, Славеніі й Вугоршчыне реферэндумы аб далучэньні да Эўразьвязу ўжо адбыліся.
XS
SM
MD
LG