БАГДАД. Новы амэрыканскі адміністратар Іраку Поль Брэмэр заявіў, што амэырканскія сілы працуюць над тым, каб палепшыць бясьпеку ў Багдадзе. Цягам сваёй сёньняшняй прамовы Брэмэр паабяцаў, што партыя БААС будзе фактычна забароненая ў Іраку. Брэмэр адзначыў, што ён нясе адказнасьць за тое, каб стварыць умовы, неабходныя для таго, каб іракцы самі кіравалі сваёй краінай. Па словах Брэмэра, на мінулым тыдні былі арыштаваныя 300 чалавек, якіх падазраюць у крымінальных злачынствах.