Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:27 ]  Акцыі пратэсту палестынцаў у гадавіну стварэньня Ізраілю


ГАЗА. Тысячы палестынцаў сёньня прайшлі маршам на Заходнім Беразе Ярдану і ў сэктары Газа. Яны правялі акцыі пратэсту ў дзень заснаваньня незалежнай ізраільскай дзяржавы ў 1948 годзе, якое суправаджалася масавымі ўцёкамі сотняў тысячаў палестынцаў са сваіх тэрыторыяў. У сэктары Газа ўдзел у акцыях пратэсту бралі болей за 6 тысячаў чалавек. Яны несьлі лёзунгі і плякаты, дэманстраныты ў масках стралялі ў паветра. У сваім тэлевізыйным звароце палестынскі лідар Ясір Арафат адзначыў, што “мір паміж Ізраілем і Палестынай немагчымы, пакуль Ізраіль не адыйдзе з палестынскай тэрыторыі і не дэмантуе паселішчы”.
XS
SM
MD
LG