Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:23 ]  Пуцін прапаноўвае амністыю для чачэнскіх паўстанцаў


МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сёньня перадаў у парлямант закон наконт амністыі сябраў чачэнскіх сэпаратысцкіх груповак. У лісьце на імя сьпікера Дзярждумы Генадзя Селязнёва Пуцін адзначыў, што амністыя накіраваная на стварэньне ўмоваў для мірнага жыцьця ў Чачэніі. Амністыя распаўсюджваецца на ўсіх баявікоў, якія здадуць сваю зброю і адмовяцца ад сэпаратысцкай дзейнасьці да 1 жніўня. Амністыя не распаўсюджваецца на такія сурэёзныя злачынствы, як забойствы і выкраданьне людзей.
XS
SM
MD
LG