ПЭКІН. Кітай сёньня паведаміў, што яшчэ 5 чалавек сталі ахвярамі вірусу нетыповай пнэўманіі SARS. 52 чалавекі былі інфікаваныя. Агульная колькасьць памерлых ад SARS у Кітаі дасягнула 271 чалавека, а колькасьць зарэгістраваных выпадкаў захворваньня перавысіла 5 тысячаў. Учора ў Кітаі было паведамлена, што ўрад можа ўвесьці такія меры, як арышт альбо нават пажыцьцёвае зьняволеньне для тых людзей, хто парушае карантынныя мерапрыемствы і распаўсюджвае вірус SARS.