Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:13 ]  ЗША гатовыя часова прыпыніць санкцыі ААН супраць Іраку


САФІЯ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл, які зараз знаходзіцца зь візытам у Баўгарыі, заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя разгледзець магчымасьць часовага прыпыненьня дзеяньня санкцыяў ААН супраць Іраку і не настойваць на іх неадкладным скасаваньні. Аднак, як падкрэсьліў Паўэл, Вашынгтон аддае перавагу поўнаму скасаваньню санкцыяў . Колін Паэўл адзначыў, што калі санкцыі супраць Іраку ня будуь зьнятыя, гэта можа стварыць перашкоды на шляху продажу ірацкай нафты.
XS
SM
MD
LG