Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:14 ]  Генеральны сакратар НАТО ў Азэрбайджане


БАКУ. Генеральны сакратар НАТО Джордж Робертсан сёньня прыбудзе ў азэрбайджанскую сталіцу, дзе плянуе сустрэцца з кіраўнікамі краіны. Учора Генеральны сакратар НАТО наведаў Грузію і Арменію. У часе перамоваў прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ заявіў, што ён загадаў урадавай камісіі усталяваць больш шчыльныя дачыненьні з НАТО і Эўразьвязам. Джордж Робертсан заявіў, што Грузія – ключавы партнэр НАТО ў Кавказскім рэгіёне, дзе вельмі важна захаваць стабільнасць. Учора ж Генеральны сакратар НАТО наведаў з візытам Арменію й сустрэўся з яе кіраўніком Робертам Качаранам, які зазначыў, што Армэнія хоча адыгрываць больш актыўную ролю ў праграме “Партнэрства дзеля міру”.
XS
SM
MD
LG