ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнты ЗША і Паўдзённай Карэі на перамовах ў Вашынгтоне адзначылі прагрэс ва ўрэгуляваньні крызісу вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Лідэры ЗША і Паўдзённай Карэі выказаліся за безядзерны статус Каэйскай паўвыспы. На кансультацыях ў Пэкіне ў красавіку прадстаўнікі Паўночнай Карэі далі зразумець, што ПХЭНЬЯН можа адмовіцца ад праграмы стварэньня ядзернай зброі ў абмен на эканамічную дапамогу і гарантыі бясьпекі.