МАСКВА/ Сёньня завершыцца візыт у Расею Дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла. Чакаеца, што ён правяде сустрэчы з расейскім міністрам замежных справаў Ігарам Івановым. Пазьней дзяржсакратар ЗША накіруецца ў Баўгарыю, дзе сустрэнецца з лідэрамі краіны. Учора ў часе перамоваў Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заклікаў Расею да супрацоўніцтва ў барацьбе супраць глябальнага тэрарызму. Паўэл заявіў, што ЗША і Расея пакуль не дамовіліся наконт падтрымкі Масквой рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН у справе скасаваньня санкцыяў супраць Іраку. Дзяржсакратар адзначыў, што прадстаўнікі ЗША і Расеі будуць супрацоўнічаць, каб прыйсьці да згоды ў пытаньні рэзалюцыі. Нявырашынымі, паводле Паўэла, застаюцца і разыходжаньні ў пытаньні вяртаньня ў Ірак ваенных інспэктараў ААН. Паўэл адзначыў, што апошнія тэрарыстычныя акты ў Чачні і Савудаўскай Арабіі паказваюць, што ўрады мусяць працаваць разам, каб перамагчы міжнародны тэрарызм.