Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:05 ]  ЗША зьбіраюцца сёньня ўнесьці праэкт рэзалюцыі ААН па Іраку


ВАШЫНГТОН. ЗША зьбіраюцца сёньня ўнесьці на разгляд РАДЫ Бясьпекі ААН новы дапрацаваны праэкт рэзалюцыі аб скасаваньні міжнародных санкцыяў з Іраку. Прадстаўнік ЗША ў ААН Джон Неграпонтэ сказаў ўчора, што новае рашэньне мусіць задаволіць прадстаўнікоў Рады Бясьпекі ААН, а гэтаксама выказаў надзею, што на наступным тыдні сябры Рады Бясьпекі ўхваляць прапанаваны праэкт рэзалюцыі, згодна зь якім ЗША атрымаюць права ўзначаліць адміністрацыю Іраку ў паваены перыяд. Другія краіны, у тым ліку Расея, дамагаюцца больш шырокага міжнароднага ўдзелу у паваенным аднаўленьні Іраку. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заяўляў раней ў Вашынгтоне, што дзеля большай бясьпекі ў Іраку мусяць быць размешчаныя дадаткова ад 15 да 20 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў
XS
SM
MD
LG