Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:03 ]  У Савудаўскую Арабію прыбываюць амэрыканскія экспэрты

РЫЯД. Сёньня ў Савудаўскую Арабію прыязджае група амэрыканскіх экспэртаў, каб дапамагчы ў дасьледвацьні тэрарыстычнага акту, які адбыўся тут ў панядзелак. Нагадаю, што трыццаць чатыры чалавекі, зь іх 8 амэрыканцаў, былі забітыя, і амаль 200 чалавек параненыя. Ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за гэты напад, але ЗША падазраюць, што была задзейнічаная тэрарыстычная сетка “Аль-Каеда”. Амэрыканскі амбасадар ў Савудаўскай Арабіі ўчора заявіў, што напярэдадні нападу амэрыканцы папярэджвалі пра пагрозу тэракту, аднак адпаведныя меры бясьпекі не былі прынятыя. Улады Савудаўскай Арабіі прызналі, што ў поўнай ступені не была забясьпечаная ахова жылых кварталаў, дзе жывуць замежнікі, а гэтаксама паведамілі, што ў датычнасьці да тэрактаў падазраюцца 15 чалавек
XS
SM
MD
LG