Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:09 ]  Войска ЗША ўзмоцніць бясьпеку ў Багдадзе

ВАШЫНГТОН. Войска ЗША мае намер узмацніць захады ў справе бясьпекі ў Багдадзе – сказаў кіраўнік Пэнтагону Дональд Рамсфэльд у часе паседжаньня камісіі Сэнату ЗША. Рамсфэльд абверг цьверджаньні, паводле якіх у ірацкай сталіцы, пасьля прыходу войска ЗША запанавала анархія. Ён паведаміў, што ў Багдад для барацьбы супраць рабаўнікоў і іншых злачынцаў будуць накіраваныя дадатковыя сілы. Паводле вайсковага кіраўніцтва ЗША, у Іраку знаходзяцца 140 тысячаў вайскоўцаў Злучаных Штатаў, 50 тысячаў зь іх – у Багдадзе. Неўзабаве ў краіну прыедуць яшчэ ад 15 да 20 тысячаў вайскоўцаў ЗША.
XS
SM
MD
LG