БАГДАД. Новы кіраўнік адміністрацыі ЗША ў Іраку Пол Брэмер заявіў, што пастаўкі харчовай дапамогі насельніцтву павінны пачацца ў наступным тыдні. У Багдадзе Брэмэр сустрэўся з упаўнаважаным ААН у справах гуманітарнай дапамогі Йраку Раміра Лопэсам да Сільвай. Да Сільва лічыць, што харчовая праграма мусіць ужываць фонды, атрыманыя ад праграмы “нафта ў абмен на харчаваньне” для набыцьця жыцьцёвайстотных прадуктаў для Йраку. Паводле Міжнароднага дзіцячага фонду ААН, больш як 7 адсоткам ірацкіх дзяцей, якія жывуць у гарадох, стала нехапае ежы.