АЛЖЫР. Сёньня былі вызваленыя 17 эўрапейцаў – турыстаў, выкрадзеныя два месяцы таму ў Алжыры. Але зьвесткі наконт таго, хто і як іх вызваліў – супярэчлівыя. Агенцтва Ройтар паведаміла, што турысты, сярод якіх 10 аўстрыйцаў, шэсьць немцаў і адзін швэд, былі вызваленыя ў выніку перамоваў. Ройтар падае словы неназванага алжырскага афіцэра, які сказаў, што сіла не выкарыстоўвалася. Нямецкае агенцтва навінаў ДПА цытуе заяву прэсавай службы алжырскага войска, у якой адзначаецца, што некалькі жаўнераў у выніку апэрацыі вызваленьня турыстаў былі параненыя.