Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:50 ]  У Грузіі будзе створаная камісыя для цясьнейшых сувязяў з НАТА й Эўразьвязам

ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ паведаміў Генеральнаму сакратару НАТА Джорджу Робэртсану, што ён загадаў стварыць урадавую камісію, якая будзе займацца ўсталяваньнем больш цесных адносінаў паміж Грузіяй і НАТА, а таксама Эўразьвязам. Робэртсан прывітаў жаданьне Грузіі інтэгравацца ў альянс. Кіраўнік НАТА станоўча ацаніў удзел Грузіі ў праграме Партнэрства дзеля міру і ўдзел у міратворчых сілах на Балканах.
XS
SM
MD
LG