БАГДАД. Амэрыканскі адміністратар Іраку Поль Брэмэр сёньня правёў перамовы зь кіраўніком гуманітарнай місіі ААН Раміра Лопэсам да Сільва. Брэмэр заявіў, што спадзяецца на пачатак харчовай дапамогі ААН на наступным тыдні. Па словах Брэмэра, Да Сільва пагадзіўся пачаць выдаткоўваць грошы праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне” на пакупку асноўных прадуктаў для Іраку. Брэмэр заявіў, што ён вядзе кансультацыі з Да Сільва, каб высьветліць, як ААН можа дапамагчы аднавіць Ірак для іракскага народу.