БЭРЛІН. Нямецкі ўрад выказаў занепакоенасьць станам турыстаў, якія дагэтуль застаюцца закладнікамі ў Алжыры. Прэсавы сакратар нямецкага габінэту міністраў паведаміў, што яны знаходзяцца ў крытычнай сытуацыі і афіцыйныя асобы маюць падставы непакоіцца за іхны лёс.