БЭЙРУТ. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі заявіў, што нягледзячы на перамовы са Злучанымі Штатамі, якія адбыліся ў Жэнэве, разыходжаньні паміж дзьвюма дзяржавамі застаюцца сур’ёзнымі і істотнымі. Аднак, адзначыў Хатамі, перамовы будуць працягвацца. Іранскія газэты ўчора працытавалі словы духовага лідара Ірану Аяталы Алі Хамэнэі, які адхіліў прпановы наконт аднаўленьня сувязяў з ЗША, якія былі спыненыя ў 1979 годзе.